Белстат апублікаваў дадзеныя аб нараджальнасці ў гарадах і гарадскіх пасёлках краіны за 2012 год.
Агулам па краіне дэмаграфічны паказчык склаў 12,2 народжаных дзіцяці на 1000 насельніцтва. У гарадах гэтая лічба дасягае 12,4 дзіцяці. Якія з гарадоў у рэйтынгу наперадзе?
Топ-10 гарадоў з самай высокай нараджальнасцю:
На першым месцы Лагойск — 18,7
2) Косава — 17,2
3) Янава — 16,8
4) Маларыта — 16,7
5) Жыткавічы — 16,6
6) Жлобін — 16,6
7) Заслаўе — 16,5
8) Любань — 15,9
9) Нароўля — 15,8
10) Узда — 15,8 і Васілевічы — 15,8.
Апроч таго, высокая нараджальнасць фіксавалася ў некаторых беларускіх «пасёлках гарадскога тыпу». Напрыклад, гэта Брагін (21,3), Бобр (18,1), Карма (18).
З адваротнага боку рэйтынгу гарады, у якіх нараджальнасць упала на ўзровень ніжэй за 10. Гэта Орша і Дзісна (па 10), Крычаў і Чашнікі (па 9,9), Талачын (9,8) і Клічаў (9,3).
На апошнім месцы адзін з самых маленькіх беларускіх гарадоў, Тураў. У 2012-м у ім нарадзілася ўсяго 24 дзіцяці, каэфіцыент нараджальнасці склаў 8,5.