Ужо два месяцы запар трывае супрацьстаяньне ўкраінскага народу з уладай. Сёння раніцай міліцыя пачала забіваць дэманстрантаў. Афіцыйна паведамляецца пра двух загінулых ад куль спецназа. Неафицыйна гаворка ідзе пра чатырох забітых, адзін з іх беларус. Сітуацыя абвастрылася пачынаючы з нядзелі, калі праваслаўныя святкавалі Вадохрышча. Пасля таго, як міліцыя прымяніла супраць дэманстрантаў слезацечны газ і выбуховыя пакеты, частка “еўрамайданаўцаў” радыкалізавалася і пайшла на штурм. Былі спаленыя некалькі адзінак тэхнікі. Колькасць параненых з абодвух бакоў набліжаецца да двух соцен.