Sunday , August 25 2019

Школа адмяняецца

velikУ сувязі з марозным надвор’ем у Лагойскім раёне прынята рашэнне адмяніць заняткі ў школах. Прынамсі для вучняў з 1 па 4 класы неспадзяваныя вакацыі працягнуцца да наступнага панядзелка. Магчыма адменяць заняткі і для вучняў старэйшых класаў.

Неспрыяльным надвор’ем для правядзення заняткаў лічыцца, у прыватнасці, тэмпература паветра мінус 25 градусаў пры ветры больш за два метры ў секунду. Сіноптыкі папярэджваюць пра магчымае паніжэнне тэмпературы паветра ў бліжэйшыя дні да мінус 30 градусаў.

Міністэрстава аховы здароўя накіравала адпаведны ліст у Міністэрства адукацыі з рэкамендацыяй спыніць заняткі ў школах і абмежаваць знаходжанне дзяцей у дашкольных установах па-за памяшканнямі. Тым часам бацькі старшакласнікаў, не чакаючы паразумення паміж ведамствамі і баючыся за здароўе сваіх дзяцей, не пускаюць іх у школу. Такім чынам атрымліваецца, што вялікая колькасць дзяцей на гэтым тыдні застанецца дома ў цяпле.

Пакінуць каментар

Ваш е-мэйл адрас не будзе апублікаваны. Абавязковыя для запаўнення палі пазначаны *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>