Thursday , June 20 2019

Дагары нагамі

Адзін з мінакоў заўважыў і даслаў нам праз зваротную сувязь той факт, што ў Лагойску на будынку, дзе месціцца сельскі савет і ЗАГС дзяржаўны сцяг ужо некалькі дзён вісіць досыць некарэктна, а дакладна перавернуты дагары нагамі. Варта адзначыць, што апошнім часам раённыя ўлады, не заўважаючы такой “драбязы”, цалкам занятыя барацьбой з “маўклівымі рэвалюцыянерамі”, якія “топчуцца” на цэнтральнай плошчы кожную сераду з 19-00 да 19-30. Двое з іх былі затрыманыя і на іх складзены адміністрацыйныя пратаколы. Можа нехта з мясцовага начальства таксама падтрымлівае маўклівы пратэст, вывешваючы такім чынам дзяржаўны сцяг? У крымінальным кодэксе маецца адпаведны артыкул №370, у якім за знявагу дзяржаўных сімвалаў прадугледжваецца нават турэмнае зняволенне.

111

Пакінуць каментар

Ваш е-мэйл адрас не будзе апублікаваны. Абавязковыя для запаўнення палі пазначаны *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>