Friday , July 19 2019

Аўтабан, хмызняк і капуста

Лагойск рыхтуецца да чарговага прыезду прэзідэнта. Гэтым разам ён наведае прадпрыемства «Трайплфарм», якое будзе вырабляць антыбіётыкі 3-га пакалення і якое належыць беларускаму мільянеру Юрыю Чыжу. З гэтай нагоды ў пятніцу ад вуліцы Мінскай і да новазбудаванага прадпрыемства пачалася пракладка «аўтабану». Візіт высокай асобы чакаецца напрыканцы жніўня, альбо ў пачатку верасня, а падрыхтоўка «паказухі» пачалася ўжо больш як месяц таму.

Уздоўж мінскай дарогі і ў прамысловай зоне ўсё парасло гушчарамі хмызняку. І гэты хмызняк, пачынаючы з чэрвеня мэтанакіравана высякаецца і спальваецца. Амаль кожны дзень там працуюць людзі, высякаюць хмызняк і дрэвы, кідаюць іх ў вогнішчы, там таксама нясуць варту дзве машыны МНС з экіпажамі.

zachistka

А тым часам баршчавік, з якім ў Мінску абвешчана барацьба да поўнай перамогі, ў Лагойску і наваколлях адчувае сябе вельмі прывольна.

borshevik

Небяспечныя расліны дасягаюць 3-х метраў у вышыню і паступова заваёўваюць новыя тэрыторыі. Вось куды трэба было б накіраваць высілкі мясцовага чынавенства. Лагойскі раён быў абвешчаны рэкрэяцыйнай зонай і барацьба з гэтай небяспечнай раслінай была б як раз дарэчы. Вадаахоўная зона рэк Гайны, Лагазінкі і Цны, парослая магутным небяспечным баршчавіком не надта прываблівае наведвальнікаў і турыстаў.

Райвыканкам кідае людскія рэсурсы на іншыя справы. Вось што піша сталы чытач нашага сайта, лагайчанін Сяргей Васільлеў:

«Здравствуйте! Всё-таки, как удивительно живуч „совок“ вместе с его унылыми обычаями, которые не просто живут и здравствуют поныне, но и даже я бы сказал, принимают порой извращённые формы. Это я об очередном выгоне на сельхозработы работников предприятий и учреждений нашего района. И всего бы ничего, мы в общем-то к такой традиции вполне привычны, почему бы и не съездить пару-тройку деньков на уборку картофеля, капусты и т. п. Однако на этот раз всё гораздо „веселее“. Можно сказать, что такого издевательства над людьми наверно небыло ещё никогда. Ну разве что при крепостном праве в царской России или в Сталинские времена… Тут случилось так, что в СПК „Семково“ Логойского района зарастает сорняком капуста — и не мудрено, ведь лето нынче выдалось влажное и очень жаркое. И как раз в этот самый пик жары наши районные власти заставляют людей бросать свою работу и ехать пропалывать эту самую капусту. Представляете, что это такое побыть на солнцепёке хотя бы час в 30-градусную (а то и выше) жару?!.. И вам нужно прополоть целый гектар этой злосчастной капусты! Представили?.. Вот видите вам уже и как-то плоховато стало… Ну ладно бы ещё допустим шла война и на фронтах требовались овощи или бы это была последняя капуста в мире, ведь можно же переждать недельку пока не спадёт жара. Но нет, нужно гнать людей, срывая их со своей работы, которой они по долгу должны заниматься. Вот как вы думаете — это просто глупость или намеренное, осознанное издевательство над людми?.. И как вы считаете, будет ли хоть какой-то толк в нашем государстве, если мы будем и дальше так же безропотно и послушно выполнять всякую дурь которую нам приказывают, и слушать всякую чушь, которую нам говорят?!..»

Усё канешне добра і добраўпарадкаванне з мэтай дагадзіць высокаму госцю і «бітва з ўраджаем», але ж навіны, наконт той, што з’явілася на плешчаніцкім сайце і якія час ад часу з’яўляюцца ў сродках масавай інфармацыі, даюць людзям нагоду да развагаў: «А ці так патрэбна тое, што робіцца такімі вялікімі высілкамі і якая карысць Лагойскаму раёну з той „паказухі“».

Пакінуць каментар

Ваш е-мэйл адрас не будзе апублікаваны. Абавязковыя для запаўнення палі пазначаны *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>