Friday , July 19 2019

Пракуратура праверыць бяспеку ў Сілічах

Пракуратура Лагойскага раёна збіраецца правесці тэхнічную экспертызу ў Рэспубліканскім гарналыжным курорце «Сілічы». Правяраць будуць выкананне нормаў бяспекі на гарналыжнай трасе.

У прыватнасці, будзе праведзеная экспертыза нормаў бяспекі пры ўзвядзенні канатнай дарогі, пры ўсталяванні загародак на трасе, пры руху па трасе снегаходаў.

Будзе праведзены цэлы комплекс экспертыз па бяспецы адпачывальнікаў на гарналыжным курорце.

Праверка па факце смерці лыжніка ў Сілічах, якую пракуратура Мінскай вобласці ў лютым падоўжыла, павінна быць завершаная 19 красавіка. Ужо падрыхтаваная судова-медыцынская экспертыза. Паводле высновы судмедэкспертаў, ён памёр у выніку тупой траўмы цела.

Нагадаем, што 15 студзеня 2009 года ў Сілічах на гарналыжнай трасе снегаход сутыкнуўся з лыжнікам, які сканаў ад атрыманых траўмаў.

Інтэрфакс

Пакінуць каментар

Ваш е-мэйл адрас не будзе апублікаваны. Абавязковыя для запаўнення палі пазначаны *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>