Friday , July 19 2019

Ці ёсць жыццё ў Гайне?

bioprudМы вырашылі самастойна праверыць некаторыя факты, выкладзеныя ў артыкуле СБ і зладзілі экспедыцыю на Лагойскую каналізацыйную станцыю. На станцыю можна патрапіць, ідучы па вуліцы Янкі Купалы і мінаючы возера.

Першае, на што мы звярнулі ўвагу — гэта тое, што станцыя, нягледзячы на знешні выгляд, ўсё ж неяк працуе. Каналізацыйныя стокі пераліваюцца з месца на месца, працуе сістэма аэрацыі.

Тады мы вырашылі паглядзець, што выцякае ў Гайну пасля такой «перапрацоўкі». Відавочна, што з трубы цячэ не зусім чыстая вада, пры гэтым адчуваецца характэрны пах.

З каналізацыяй усё стала зразумела і мы ўпэўніліся, што у нашай рацэ купацца небяспечна. Але самае цікавае нас чакала наперадзе: трупы жывёл і смецце у рацэ і па берагах.

У рацэ плавалі кішкі нейкай вялікай жывёліны.

Вельмі засмучаныя мы вярталіся па беразе ракі і раптам заўважылі прыкметы жыцця. У Гайне жывуць бабры, таму яшчэ не ўсё так трагічна, як выглядае.

Пакінуць каментар

Ваш е-мэйл адрас не будзе апублікаваны. Абавязковыя для запаўнення палі пазначаны *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>