Friday , October 18 2019

У Лагазе лютуюць забойцы

12183625559l4JsW22 лютага затрыманы два 30‑гадовыя жыхары вёскі Лагаза, падазраваныя ў забойстве аднавяскоўца. Як паведамілі ва УУС Мінаблвыканкама, устаноўлена, што 1 лютага ў доме аднаго з затрыманых пасля распіцця спіртных напояў у выніку сваркі быў забіты 18 гадовы аднавясковец. Цела было вывезена на санках за вёску, разабрана на кавалкі і закапана. Парэшткі трупа знойдзены.

Па гэтым факце пракуратурай Лагойскага раёна распачата крымінальная справа па ч. 2 арт. 139 (забойства).

Адзін з падазроных ужо судзімы за крадзеж, хуліганства, другі — за крадзеж і нанясенне цяжкага цялеснага пашкоджання, у выніку чаго наступіла смерць.

Пакінуць каментар

Ваш е-мэйл адрас не будзе апублікаваны. Абавязковыя для запаўнення палі пазначаны *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>