Saturday , December 7 2019

Лагайчанін выратаваў з агню 3-гадовае дзіця

fireman46-гадовы жыхар Лагойска Сяргей Анцытовіч выратаваў на пажары трохгадовага малога.

Здарэнне адбылося 2 верасня ў вёсцы Заазер’е. Мужчына, які праязджаў па вёсцы ўбачыў дым і полымя з-пад стрэхі адной з хат. Спыніўшыся, ён выклікаў МНС. Убачыўшы ў адным з пакояў маленькае дзіця, Сяргей разбіў шкло ў акне, выцягнуў малога і дачакаўся прыезду ратавальнікаў.

Маці дзіцяці, па яе словах, выйшла па ваду і адсутнічала паўгадзіны. Зараз разглядаецца пытанне аб прыняцці мер да бацькоў, якія пакінулі малога аднаго. Асноўная версія чынніку пажару — дзіцячае свавольства з агнём.

Кіраўніцтва абласнога кіравання МНС прыняло рашэнне ўзнагародзіць Сяргея Анцытовіча за мужны ўчынак.

Пакінуць каментар

Ваш е-мэйл адрас не будзе апублікаваны. Абавязковыя для запаўнення палі пазначаны *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>