Tuesday , August 20 2019

У Лагойскім раёне адбыўся разліў сернай кіслаты

kislotaСёння раніцай у Лагойскім раёне адбыўся разліў сернай кіслаты. Гэта здарылася ў выніку дарожна-транспартнай аварыі. Аўтамабіль з прычэпам ЗІЛ, які перавозіў 4,5 тоны небяспечнага рэчыва з Фаніпаля ў Віцебск, з’ехаў у кювет.

Пра гэта Еўрарадыё распавёў прэс-сакратар Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Віталь Навіцкі.

«З-за таго, што аўтамабіль з’ехаў у кювет, адбылася ўцечка 50 літраў сернай кіслаты праз гарлавіну ёмістасці ў прычэпе. У выніку быў разліў на плошчы 3 квадратных метраў. Аўтамабіль для далейшай транспарціроўкі грузу непрыдатны. Прычынай дарожна-транспартнага здарэння стала тое, што кіроўца не справіўся з кіраваннем з-за складаных умоў надвор’я, з-за галалёду».

Віталь Навіцкі адзначыў, што ратавальнікі, якія прыехалі на месца здарэння, ліквідавалі разліў. Паколькі плошча ўцечкі не была вялікай, то навакольнаму асяроддзю і жыццю людзей нічога не пагражае.

Belradio.fm

Пакінуць каментар

Ваш е-мэйл адрас не будзе апублікаваны. Абавязковыя для запаўнення палі пазначаны *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>