22 верасня Лагойск наведаў наш вядомы зямляк Ніл Гілевіч.
Сустрэча з ім адбывалася ў школе № 1.
Пасля вялікай імпрэзы, зладжанай настаўнікамі і вучнямі. Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы узяў слова і распавёў аб некалькіх невядомых фактах з сваёй біяграфіі, прачытаў свае вершы.
Ніл Гілевіч пажадаў дзецям паважаць і берагчы родную мову і культуру.