Среда , Июнь 20 2018

Трайплфарм і ГСАК Лагойск патрапілі пад санкцыі

Апублікаваныя імёны асобаў і назвы прадпрыемстваў, што ЕС дадаў да санкцыйнага спіса на паседжанні 23 сакавіка. Пад санкцыі патрапілі і прадпрыемствы Лагойскага раёна. Гэта прадпрыемствы Юрыя Чыжа «Трайплфарм» і ГСАК «Лагойск». Далей поўны пералік асобаў і прадпрыемстваў, якія дадаліся да «чорнага» еўрапейскага спіса.

Кампаніі, кантраляваныя Уладзімірам Пефціевым:

ТАА «Дзелавая сетка», ЗАТ «Сістэмы інвестыцый і інавацый», ПУП «Сен-Ко», ПУП БТ «Інвест», Спіртзавод «Аквадзіў», «Белтэх Холдынг», «Спецпрыборсервіс», «Тэхнасаюзпрыбор».

Нагадаем, у чэрвені 2011 г. у «чорны» спіс былі ўключаныя тры кантраляваныя Пефціевым кампаніі: «Белтэхэкспарт», «Белтэлекамунікацыі» і «Спорт-Пары».

Кампаніі, кантраляваныя Юрыем Чыжом:

ТАА «Трайпл» — холдынгавая кампанія, дачынныя кампаніі «Трайпла»: СТАА «НафтаХімТрэйдынг», ЗАТ «Аскарготэрмінал», ТАА «Трайплметалтрэйд», ТАА «Бярозаўскі камбінат сілікатных вырабаў», СП ТАА «Трайпл-Тэхна», СТАА «Варыянт», СТАА «Трайпл-Дэкор», СЗАТ «Кварцмелпрам», СЗАТ «Альтэрсолюшнс», СЗАТ «Прастормаркет», СП ТАА «Акватрайпл», ТАА «Ракаўскі бровар», ДСАК «Лагойск», «Трайпл-Агро», ЗАТ ФК «Дынама-Мінск», СТАА «Трайплфарм», ЗАТ «Трайплфарм».

Кампаніі Анатоля Цярнаўскага (Тарнаўскага):

«Юнівест-М», дачэрнія кампаніі: ЗТАА «Юніс Ойл», СТАА «ЮнівестБудІнвест».

Дванаццаць асобаў, даданых у «чорны спіс», і прычыны іх уключэння:

1. Юры Чыж — «фінансуе рэжым Лукашэнкі праз свой холдынг „Трайпл“, актыўны ў шматлікіх сектарах беларускай эканомікі… Спартовыя пазіцыі, якія ён займае, у асаблівасці старшыня кіравання футбольным клубам „Дынама-Мінск“ і старшыня Беларускай Федэрацыі барацьбы, пацвярджаюць яго блізкія сувязі з рэжымам».

2. Анатоль Цярнаўскі (Тарнаўскі) — «блізкі да сям’і Лукашэнкі; спонсар Прэзідэнцкага спартовага клуба. Бізнэс Цярнаўскага ў сферы нафты і нафтапрадуктаў пацвярджае яго блізкія адносіны з рэжымам, прымаючы да ўвагі дзяржаўную манаполію на нафтаперапрацоўчы сектар і той факт, што толькі некалькі асобаў упаўнаважаныя весці бізнэс у нафтавым сектары. Яго кампанія „Юнівест-М“ — адзін з двух асноўных прыватных нафтавых экспарцёраў у Беларусі».

3. Алена Жук — суддзя суда Першамайскага раёна ў Віцебску. Прысудзіла Сяргею Каваленку, які з пачатку лютага лічыцца палітычным зняволеным, турэмны тэрмін у 2 гады і адзін месяц за парушэнне рэжыму прабацыі. «Наўпрост адказная за парушэнні правоў чалавека, бо адмовіла Сяргею Каваленку ў праве на справядлівы працэс. Папярэдне Сяргей Каваленка быў умоўна асуджаны за вывешванне забароненага гістарычнага бел-чырвона-белага сцяга ў Віцебску».

4. Дзмітры Лутаў — пракурор на працэсе Сяргея Каваленкі. «Вынесены прысуд па справе — дыспрапарцыйна жорсткі, улічваючы прыроду злачынства, і не адпавядае крымінальнаму кодэксу Беларусі».

5. Хазалбек Атабекаў — палкоўнік, камандзір спецыяльнай брыгады ўнутраных войскаў Уручча, «загадваў падраздзяленнем падчас разгона паслявыбарная дэманстрацыі 19 снежня 2010 у Мінску з ужыццем празмернай сілы».

6. Алег Чарнышоў — палкоўнік, службовец антытэрарыстычнага аддзела КДБ «Альфа». «Асабіста ўдзельнічаў у бесчалавечым і зняважлівым стаўленні да апазіцыйных актывістаў у СІЗА КДБ у Мінску пасля разгона паслявыбарнай акцыі пратэста 19 снежня 2010 г.»

7. Аляксей Арлоў — палкоўнік, старшыня СІЗА КДБ. «Асабіста адказны за жорсткае, бесчалавечае альбо зняважлівае стаўленне і пакаранне» удзельнікаў паслявыбарнай дэманстрацыі 19 снежня 2010 г.

8. Іван Санько — маёр, старшы следчы КДБ. «Праводзіў раследаванні з ужыццём фальсіфікаваных доказаў супраць апазіцыйных актывістаў у СІЗА КДБ пасля разгона паслявыбарнай дэманстрацыі пратэста ў Мінску 19 снежня 2010 г. Яго дзеянні ўяўляюць яўнае парушэнне правоў чалавека праз адмову ў праве на справядлівы працэс і парушэнне міжнародных абавязкаў Беларусі ў сферы правоў чалавека».

9. Павел Траулька — падпалкоўнік, былы службовец ваеннай контрвыведкі КДБ, цяпер старшыня прэс-службы новаўтворанага Следчага камітэта Беларусі. «Фальсіфікаваў доказы і ўжываў пагрозы з мэтай атрымання прызнанняў у дачыненні да апазіцыйных актывістаў у СІЗА КДБ… Наўпрост адказны за жорсткае, бесчалавечае альбо зняважлівае стаўленне альбо пакаранне, і за адмову ў праве на справядлівы працэс».

10. Дзмітры Сухаў — падпалкоўнік, службовец вайсковай контрвыведкі КДБ, «фальсіфікаваў доказы і ўжываў пагрозы з мэтай атрымаць прызнанні ад апазіцыйных актывістаў у СІЗА КДБ…, наўпрост адказны за парушэнне правоў палітычных зняволеных і апазіцыйных актывістаў праз ужыццё празмернай сілы».

11. Сяргей Алейнікаў — маёр, супрацоўнік шклоўскай калоніі, «парушаў права на карэспандэнцыю і сустрэчы палітычных зняволеных, выдаваў загады на ўжыванне больш жорсткага рэжыма, вобшукі, пагражаў з мэтай атрымаць прызнанні».

12. Вадзім Шамёнаў — капітан, супрацоўнік шклоўскай калоніі. «Парушаў права на карэспандэнцыю і сустрэчы палітычных зняволеных, ужываў пагрозы з мэтай атрымаць прызнанні. Наўпрост адказны за парушэнне правоў палітычных зняволеных і апазіцыйных актывістаў праз ужыванне жорсткага, бесчалавечага альбо зняважлівага стаўлення альбо пакарання».

Зараз «чорны спіс» уключае 243 асобы на чале з Аляксандрам Лукашэнкам і 32 кампаніі.

Крыніца

Ответить

Ваш email не будет опубликован.Обязательный поля выделены *

*

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>