Четверг , Июнь 20 2019

Гасцінны маёнтак будзе гнаць самагон

samagonСААТ «Гасцінны маёнтак», якое з’яўляецца ўласнасцю аднаго з самых багатых беларускіх бізнэсмэнаў Юрыя Чыжа, атрымала афіцыйны дазвол гнаць самагонку.

Кампанію ўключылі ў пералік юрыдычных асоб, якім дазваляецца вырабляць арыгінальныя алкагольныя напоі ў культурна-этнаграфічных цэнтрах, нацыянальных парках і запаведніках, іншых аб’ектах Беларусі ў мэтах узнаўлення паўнаты беларускіх нацыянальных традыцый.

Прадпрыемства «Гасцінны маёнтак» ажыццяўляе сваю дзейнасць на тэрыторыі горналыжнага спартыўна-аздараўленчага комплексу «Лагойск», які ўваходзіць у групу кампаній «Трайпл».

Раней у пералік юрыдычных асоб, якім дазваляецца вырабляць арыгінальныя алкагольныя напоі, былі ўключаны фермерская гаспадарка «Белавежтур», нацыянальны парк «Белавежская пушча», музейны комплекс старадаўніх народных рамёстваў і тэхналогій «Дудуткі», СААТ «Рэстаранны холдынг», УВТПП «Гранат», агракамбінат «Дзяржынскі» і Гродзенскі мясакамбінат.

Крыніца

Ответить

Ваш email не будет опубликован.Обязательный поля выделены *

*

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>