Среда , Июнь 26 2019

У Лагойску здымаюць кіно

gravicapaВось ужо некалькі тыдняў у Лагойску можна заўважыць кіназдымачную групу з апаратурай, аўтамабілі з нетрадыцыйнымі нумарамі і людзей у незвычайнай вопратцы. Як нам стала вядома, фільм здымаюць для расійскай тэлекампаніі, называцца ён будзе «Санта Лючыя», а падзеі паводле сцэнару будуць адбывацца ў невялікім расійскім гарадку.

Італьянская фірма пастаўляе ў Расію пітную ваду і ў межах рэкламнай акцыі пакупнік мільённай бутэлькі атрымлівае ў падарунак шыкоўны дарагі аўтамабіль.

Існуе таемная дамоўленнасць пра тое, што бутэльку і, зразумела, аўтамабіль атрымае жонка мэра горада, за што мэр падпіша з італьянцамі выгадны для іх кантракт на набыццё вялікага кавалка зямлі. Але папярэдні план ламаецца праз невялічкую тэхнічную памылку і сюжэт закручваецца насуперак папярэднім дамоўленнасцям. Фільм можна будзе пабачыць на тэлеканале РТР у пачатку 2012 года.

Ответить

Ваш email не будет опубликован.Обязательный поля выделены *

*

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>