Воскресенье , Август 25 2019

Лагойск пазелянее

Пасля няўдалай спробы пракласці трамвайныя рэйкі да Лагойска і такога ж, пабудаванага на паперы «Дзіснэйлэнда», улады спрабуюць распачаць новы праект па стварэнню у Беларусі першага «зялёнага горада». На задумку аўтараў ідэі такім горадам павінен зрабіцца Лагойск. Ідэя гэтая ўжо не новая. Ажыццяўляць яе ўжо пачалі графы Тышкевічы ў пазамінулым стагоддзі, стварыўшы Лагойскі парк і насадзіўшы алеі з каштоўных гатункаў дрэў. Але дзе ўжо тыя алеі? Парк таксама паступова прыходзіць да заняпаду.

Новы праект прадугледжвае пасадку новых дрэваў і кустоў, стварэнне рэкрэяцыйных зон, тэрытарыяльную рэарганізацыю горада. Першыя крокі плянуецца пачаць рабіць у 2012 годзе, калі аднекуль знойдуцца грошы. А пакуль грошай на праект няма, высякаюцца старыя дрэвы і кусты, выдзіраецца трава з газонаў, у Гайну выцякаюць недаачышчаныя каналізацыйныя сцёкі…

Вельмі верагодна, што ў выніку атрымаецца, як і з тым трамваем… Хочацца верыць у лепшае і будзем спадзявацца, што так яно і будзе.

vyrybka_4_20090713_1429766847

Ответить

Ваш email не будет опубликован.Обязательный поля выделены *

*

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>