Суббота , Сентябрь 22 2018

Вулкан закапціў неба над Лагойскам

Хмара з вулканічнага попелу ноччу з пятніцы на суботу дапаўзла да Лагойска і можа застацца над намі да нядзелі. Вулканічныя выкіды могуць выклікаць выпадзенне кіслотнага дажджу. Асабліва небяспечным вулканічны дождж можа быць для асобаў з хранічнымі рэспіраторнымі захворваннямі і астматыкаў, папярэджваюць дактары з Сусветнай арганізацыі аховы здароўя.

Попел збольшага крэмневы, але ў ім прысутнічае таксама сера і фтор, злучэнні якіх могуць быць небяспечнымі для здароўя. Выкіды з ісландскіх вулканаў у мінулых стагоддзяў прыводзілі да паморак быдла і людскіх ахвяраў у Еўропе. Аднак сёлетняе вывяржэнне пакуль не такое магутнае. Зрэшты, канца актыўнасць вулкана Эйяф’ялайекюль пакуль не відно. Апошнія два дні ісландскія вулканолагі назіралі ўзмацненне яго актыўнасці.

Нагадаем, што ў сераду адбылося выбуховае вывяржэнне вулкана, які размешчаны каля ледніка Эйяф’ялайекюль за 200 км на ўсход ад Рэйк’явіка. У выніку на вышыні 5–10 тыс. метраў узнікла хмара вулканічнага попелу, які разносіцца ветрам. Патокі распаленай лавы часткова растапілі ледавік, што выклікала паводкі. Уладам краіны давялося эвакуяваць з бліжэйшых вёсак 800 чалавек. Цяперашняе вывяржэнне — ужо другое за апошнія некалькі тыдняў. Вулкан спаў да гэтага 200 гадоў.

Вулканічны попел можа пашкодзіць рухавікі самалётаў, таму органы забеспячэння бяспекі паветранага руху спынілі авіяпералёты ў раёнах распаўсюджвання попелу.

chmara-subota-18.00

Прагнозны стан вулканічнай хмары на 18.00 суботы.
Чорныя зоны — хмара. Жоўтая — ападкі попелу. Чырвоная — ападкі попелу з дажджом.
Звесткі гідраметцэнтра Нарвегіі.

Ответить

Ваш email не будет опубликован.Обязательный поля выделены *

*

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>