Среда , Июнь 26 2019

У Венецыю без візы

Мінск зноў заліло. Найболей дасталося шматпакутнай Нямізе. Затапіла і станцыю метро Парк Чалюскінцаў, Камароўку, пачатак праспекта Дзяржынскага, раён футбольнага манежа. Толькі за паўгадзіны ў сталіцы выпала амаль палова месячнай нормы ападкаў.

На Нямізе а 15-й на ходніках вады было па калена, на праезжай частцы — па пояс, а то і па шыю.

Так, пад мастом на праспекце Пераможцаў спынілася маршрутка, што ехала з мікрараёна Сухарава. Узровень вады ў ёй сягнуў вокнаў, і супрацоўнікі МНС вызвалялі людзей з машыны, выносячы дзяўчат і дзяцей на руках.

Спыніліся таксама тралейбусы, з двух тралейбусаў таксама ідзе эвакуацыя.

Супрацоўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях ратуюць людзей на спецыяльных плытах. Некалькім пенсіянерам стала кепска.

Вялікагрузныя машыны, што едуць Нямігай, падымаюць велізарныя водныя хвалі.

kalco090724 kamarouka090724 niamiha_2_090724 park_1090724 park_2090724 park090724 zal1_090724

Ответить

Ваш email не будет опубликован.Обязательный поля выделены *

*

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>