Суббота , Август 24 2019

Хірамантыя

adbitakПрайшло ўжо больш за паугады з таго часу, як выбухнула ў Мінску, а канца крымінальнай справе не відаць. Наш Лагойск не абмінула пагалоўная дактыласкапія насельніцтва. Супрацоўнікі крымінальнага вышуку ўжо «адкаталі» пальцы ва ўсіх ваеннаабавязаных, якія падчас службы былі звязаныя з выбуховымі рэчывамі. Дайшла чарга да астатніх. У планах РАУС стварыць дактыласкапічную базу на ўсіх дарослых мужчын Лагойскага раёна.

Таму не пужайцеся, калі вас раптам выклікае на размову родная міліцыя. Працэдура стандартная: рукі намажуць чорным рэчывам і зробяць адбітак кожнага пальца і далоняў, возьмуць на аналіз сліну і апытаюць. Распытваць будуць пра выбуховыя рэчывы, падазроных людзей і розныя іншыя рэчы

Зразумела, што трэба дапамагаць міліцыі ў пошуках злачынцаў і гэта разумее кожны законапаслухмяны грамадзянін.

Але застаюцца некаторыя пытаньні… Чаму не чапаюць жанчын? Жанчына не горш за мужыка можа зрабіць і падкласці бомбу. Чаму пытаюцца пра наркотыкі? З іх бомбу ня зробіш. Застаецца адчуванне, што гэтая справа будзе цягнуцца датуль, дакуль на Беларусі будуць заставацца «неадкатаныя пальцы»

Ответить

Ваш email не будет опубликован.Обязательный поля выделены *

*

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>