Пятница , Июль 19 2019

Напад на таксіста

Вечарам 27 студзеня два маладых хлопца, якія ехалі на таксоўцы з Мінска ў Лагойск, спрабавалі забіць таксіста. Хлопцы селі ў таксі на вуліцы Мірашнічэнкі ў Мінску і папрасілі давезці да Лагойска, але, не даязджаючы да горада некалькі соцен метраў, папрасілі спыніць машыну. Яны дасталі нож і хацелі забіць кіроўцу, але нягледзячы на глыбокія раны ён здолеў вырвацца і накіраваўся на АЗС. Паднятыя па трывозе міліцыянеры праз непрацяглы час схапілі злачынцаў.

У Лагойскім РАУС паведамілі, што адзін з хлопцаў з’яўляецца жыхаром Мінска, а другі з Лагойскага раёна. Абодвум злачынцам пагражае да 7 год пазбаўлення волі.

Паводле «Зона Х»

Ответить

Ваш email не будет опубликован.Обязательный поля выделены *

*

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>