Понедельник , Сентябрь 16 2019

Ксёндз з’ехаў у Койданава

ksendzПробашч Лагойскай парафіі св.Казіміра Рычард Пежхала, які прыехаў у Лагойск з Польшчы больш за 15 год таму, ад студзеня будзе ўзначальваць Койданаўскую парафію ў Дзяржынску і ў Лагойск больш не вернецца. У Лагойск Пежхала патрапіў з дапамогай Уладыслава Завальнюка, навучыўшыся беларускай мове ў Польшчы. Яго першапачатковай працай была дапамога ў будаўніцтве касцёлу, служба ў сваёй парафіі, а таксама ў навакольных вёсках.

Ксёндз прымаў непасрэдны ўдзел ў будаўніцтве адноўленага касцёла.

У 1999 годзе адбылася ўрачыстая кансэкрацыя касцёлу. Для гэтай мэты ў Лагойск прыяжджаў Казімір Свёнтак.

Рычард Пежхала за час свайго знаходжання паспеў стварыць у Лагойску буйную парафію, дзе людзі шчыра дапамагаюць адзін аднаму.

Ён зарганізаваў для вернікаў шмат пілігрымак у розныя куткі Беларусі і свету. Сваёй шчырасцю і сумленнем ён прыцягвае да сябе людзей.

Яго светлая дзейнасць застанецца упісанай у гісторыю Лагойска і наваколля. Можна парадавацца за парафіянаў Койданава, што Рычард цяпер будзе служыць у іх касцёле.

Ответить

Ваш email не будет опубликован.Обязательный поля выделены *

*

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>