Пятница , Июль 19 2019

У Сілічах снегаход збіў лыжніка

snegohod_1600У гарналыжным цэнтры «Сілічы» выратавальніцкі снегаход збіў лыжніка.  Трагедыя адбылася ўвечары 15 студзеня. Як паведаміў дырэктар комплексу Сяргей Шайко, снегаход выратавальнікаў ехаў па выкліку да дзіцяці, якому стала кепска. Аднак на трасе снегаход выехаў насустрач лыжніку і сноўбардысту. Сутыкнення з адным удалося пазбегнуць, з другім — не.

Шайко: «Уварочваўся ад сноўбардыста, а сутыкнуўся з лыжнікам. Хуткасць невялікая была — далей ён увярнуцца не мог. Гэта пакуль першае тлумачэнне, астатняе будзе пазней».

Па словах дырэктара «Сілічаў», пацярпелы лыжнік знаходзіцца ў лякарні ў Бараўлянах. На месцы здарэння працуе міліцыя, якая высвятляе ступень віны ўдзельнікаў.

Еўрарадыё

Дадатак:

Лыжнік, якога збіў снегаход у «Сілічах», памёр на аперацыйным стале ў лякарні ў Бараўлянах. Як пішуць на форуме сайта гарналыжнага цэнтра, у загінулага засталося 2 дзяцей.

На інтэрнэт-старонцы Extreme.by пачаўся збор сродкаў для яго сям’і.

Ответить

Ваш email не будет опубликован.Обязательный поля выделены *

*

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>