Понедельник , Сентябрь 16 2019

Жылы дом каля гістарычных руін

razvalУ рэдакцыю партала TUT.BY прыйшоў ліст ад былога архітэктара і жыхаркі Лагойска Майі Баранчык: «У Лагойску збіраюцца пабудаваць шматпавярховы жылы дом ў 30 метрах ад гістарычнага помніка пачатку 19 ст. — руін палаца графа Тышкевіча, дзе будаўніцтва такога аб’екта па законе забароненае. Аднак… Не атрымаўшы неабходнага дазволу на будаўніцтва і не маючы ніякіх дакументаў, райвыканкам прымае процізаконнае рашэнне будаваць дом, і збірае з людзей грошы на будаўніцтва

Як піша аўтар ліста, жыхары дамоў па вуліцы Н. Харчанка неаднаразова звярталіся ў розныя абласныя і рэспубліканскія інстанцыі. Спачатку ў Камітэце па архітэктуры і будаўніцтву і БЕЛНИИП горадабудаўніцтва жыхароў падтрымалі і параілі Лагойскаму райвыканкаму адшукаць іншыя пляцоўкі для будаўніцтва, а гэтае месца захаваць для будаўніцтва гістарычна значных аб’ектаў, напрыклад, музея.

Аднак, адзначае аўтар ліста, «за год перапіскі службоўцы ўсё ж здолелі „дамовіцца“ і атрымаць „дабро“ на будаўніцтва. Яны збіраюцца будаваць шматпавярховы будынак на гістарычным месцы, спасылаючыся на добраўпарадкаванне горада! Тыя хто быў супраць, рэзка сталі „за“. Каму патрэбныя людзі?! Улада думае аб сабе. Верагодна, трэба праблему выпусціць у свет, каб яе можна было вырашыць».

Як даведаўся TUT.BY, у адпаведнасці з генеральным планам Лагойска на месцы запланаванай мясцовымі ўладамі шматпавярхоўкі можа быць пабудавана толькі аднапавярховы будынак. Больш таго, само месца з’яўляецца прырода-ахоўнай зонай — у 30 м ад яго размешчаныя руіны палаца Тышкевіча, дзеючая артэзіянская свідравіна, а ў 20 метрах — помнік Невядомаму салдату. Па словах мясцовых жыхароў, ніякіх вышукальных прац на месцы запланаванай шматпавярхоўкі не праводзілася, а сам будынак першапачаткова планавалася пабудаваць у іншым месцы, аднак там пасля з’явіўся катэдж аднаго з супрацоўнікаў органаў мясцовай улады.

Ответить

Ваш email не будет опубликован.Обязательный поля выделены *

*

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>