Пятница , Июль 19 2019

Хто ёсць кім?

golosuiПрайшоў тыдзень з моманту рэгістрацыі кандыдатаў у Палату прадстаўнікоў, а мы дагэтуль пра іх амаль што нічога не ведаем. Нізкая актыўнасць асобаў, якія хочуць прадстаўляць Лагойскі раён у вышэйшым заканадаўчым органе краіны крыху расчароўвае.

Адной з першых магчымасцяў пазнаёміцца з кандыдатамі будуць іх тэлевыступы на канале «Сталічнае тэлебачанне» 9 верасня ад 18–00 да 18–15. Раённая газета «Родны край» прапануе азнаёміцца з інфармацыяй, якая была пададзена кандыдатамі ў выглядзе анкет і дэкларацыяў аб даходах і маёмасці:

Дзямідчык Генадзь Іосіфавіч

Нарадзіўся 28.06.1950, працуе генеральным дырэктарам 1-й Мінскай птушкафабрыкі, жыве ў Мінску.

Гадавы даход сп.Дзямідчыка за 2007 год склаў 47 138 951 рубель, мае кватэру, дом, лецішча, 178 акцый птушкафабрыкі імя Крупскай.

Ётка Андрэй Віктаравіч

Нарадзіўся 04.11.1976, працуе намеснікам дырэктара ТАА «Элітхаус», жыве ў Мінску, з’яўляецца сябрам ЛДПБ.

За 2007 год сп.Ётка зарабіў 17 633 050 рублёў, мае кватэру, два аўтамабілі і палову долі ва ўстаўным капітале «Элітхаус».

Ляшчун Мікалай Міхайлавіч

Нарадзіўся 08.01.1955, працуе настаўнікам англійскай мовы ў лагазінскай школе, жыве ў Лагойску, сябра партыі БНФ.

Зарабіў у 2007 годзе сп.Ляшчун 20 514 724 рубля, мае кватэру і два аўтамабілі.

Ответить

Ваш email не будет опубликован.Обязательный поля выделены *

*

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>