Четверг , Июнь 20 2019

У Лагойскім раёне ўсталявалі бюст расійскаму цару

У суботу, 19 лiпеня 2008 года, ад Мiнскага кафедральнага сабора адправiлiся два аўтобусы з паломнiкамi ў Крайск — вёску на Лагойшчыне, дзе адзiн з антымiнсаў (хуста з выявай палажэння ў труну Ісуса Хрыста i часткай святых мошчаў, без якой нельга служыць лiтургiю) Свята‑Мiкольскай царквы XIX стагоддзя асвечаны ў гонар iмператара Мiкалая II i членаў яго сям’i, закатаваных 90 гадоў таму ў Екацярынбургу.

car-zv080723

У гэты дзень у Крайску адбылося адкрыццё бронзавага бюста цара‑мучанiка, якi ўсталяваны ля храма намаганнямi прыхода i святара айца Сергiя Падольскага. Аўтар бюста — расiйскi скульптар Уладзiмiр Зелянко, а зроблены вобраз на мiнскiм прадпрыемстве «Адменнае лiццё».

17 лiпеня, у дзень забойства царскай сям’i, прыхаджанкi крайскага храма заўважылi на новаўсталяваным бюсце яшчэ адзiн знак — вiльгаць на вачах iмператара — i палiчылi гэта новым цудам. Пад бронзавай скульптурай змешчаны надпiс: «Святы Цар Мучанiк Мiкалай II. Гэты бюст — наша падзяка святым Царственным Мучанiкам за шматгадовую нябесную дапамогу нам, вернiкам‑хрысцiянам, i нашаму праваслаўнаму Крайскаму прыходу».

nn.by

Ответить

Ваш email не будет опубликован.Обязательный поля выделены *

*

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>