Суббота , Август 24 2019

Палескія сны

ps1Вось і выйшаў нарэшце з друку першы зборнік вершаў Міколы Лешчуна.

Любоў да радзімы і маці, свайго радзіннага куточка, роднай мовы — глыбокае, вялікае, светлае пачуццё. Яно натхняе кожнага паэта, выклікае жаданне паэтычным словам выказаць шчырую ўдзячнасць тым, хто цябе нарадзіў, узгадаваў, чые неабсяжныя прасторы вабяць сваёй непаўторнай прыгажосцю, чаруюць позірк і творча акрыляюць сэрца. У гэтых вершах шмат непадробнага суму, аднак гэта не проста сум, а глыбокі роздум палешука, духоўны ратунак, каб не згарэла душа і не знікла вера ў адраджэнне роднага краю.

Мікола Ляшчун — беларускі паэт, перакладчык, педагог. Нарадзіўся 8 студзеня 1955 г.у в. Губарэвічы Хойніцкага раёна. У 1980 г. скончыў факультэт перакладчыкаў Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў. Падчас вучобы праходзіў стажыроўку ў Нямеччыне. Працаваў выкладчыкам замежных моў вышэйшай школы МУС БССР.

З 1980 г. настаўнічае на Лагойшчыне. Літаратурную працу пачаў у студэнцкія гады з мастацкага перакладу. У 1982 г. у выдавецтве «Юнацтва» выйшаў з друку пераклад рамана нямецкіх пісьменнікаў Вільмаса і Ільзы Корн «Маўр і лонданскія гракі» (разам з М. Навіцкім).

leschyn_20090712_1815247170

Мікола Ляшчун

Свой першы верш «Жаданне» паэт надрукаваў у хойніцкай раённай газеце «Ленінскі сцяг» у 1979 г. Пасля вершы змяшчаліся ў часопісах «Полымя», «Маладосць», «Першацвет», газетах «Чырвоная змена», «Мінская праўда», Настаўніцкая газета», «Культура» і інш. Друкаваўся ў калектыўным зборніку «Прайсці праз зону» (2001). Аўтар шэрагу апавяданняў, гумарэсак, публіцыстычных артыкулаў, у якіх уздымае надзённыя праблемы ў абарону роднай мовы і захавання літаратурна-гістарычнай спадчыны.

Люблю Лагойск

Люблю Лагойск, калі ён сніць
Блакітны сон пад спелай поўняй,
Люблю, як парк яго шуміць
І шэпча Гайне штось чароўнай.

Яны разважна, па-старэчы
Апавядаюць наваколлю
Пра даўніну, расстанні, стрэчы…
Люблю Лагойск на золку болей!

Люблю з Панескае гары
Абняць вачмі абсяг бясконцы,
Ўдыхнуць паветра ў бары,
Адчуць, як елкі будзіць сонца

Люблю, як чырванню заранак
Спачылую ўбярэ зямлю,
Як росны, ядраны світанак
Уручае позву новадню,

Як новы дзень зноў закіпае
І сходу ўраз бярэ размах,
Без стуку й грукату трамваяў
Жыцце ўспыхвае ў дамах

Люблю, калі мільгаюць знічкі
І стол прыгожыць бохат жытны,
Люблю лагойскія крынічкі…
Люблю Лагойск наш старажытны!

Ответить

Ваш email не будет опубликован.Обязательный поля выделены *

*

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>